Любаваўся табой каля млына.
Там мост драўляны звужаў раку,
Каб вадапад даваў дрына -
Калясу, што малола муку.
Целам тарпедападобная, стройная
Вабіць вочы цёмна - буры акрас.
Галава заўжды амаль чорная,
А вось бруха - адмыты беляс.
Прыгажуня, чутку пятністая,
Гаспадыня сцюдзёных вод.
У рацэ, дзе чысціня празрыстая,
Размнажаецца твой дзіўны род.
Цяпер ад млына няма следа
і мост каменны ўжо даўно.
На месцы рэчкі сохне глеба,
А пстронгу бачым у кіно…
2013г.