Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пустыя лавачкі ля хат пустых...

Сярэдняя: 4.9 (9 галасоў)
Пустыя лавачкі ля хат пустых.
На гэтых лавачках дзяды вялі размовы.
А сёння тут пад зоркай вечаровай
адных кляноў пачуеш лёгкі ўздых.
Дзяды на лавачках пра ўсё адгаманілі
і неяк неўпрыкметку, па адным,
аднойчы склалі рукі, нібы крылы,
заснулі сном — і вечным, і зямным.
Іду між лавачак сцяжынаю вяртання.
Няма дзядоў — аратых, рыбакоў,
садоўнікаў і пчаляроў, што рана
будзілі сонца клопатна.
                                              Дымком
пра даўняе, пражытае напомніць
жывое хаты комін, нібы зноў
душу бяседай-музыкай напоўніць
дасціпных і разважлівых дзядоў.
Іду між лавачак. Прывычна б павітацца
ізноў ля іх пачуць цяпло рукі,
але ўсё меней сталі адгукацца
і лавачкі, і ў хатах аганькі.
Кляновік-сок з галінкі надламанай
зрываецца па кроплі. Цішыня. 
Тут павуціна за аконнай рамай
самотней вечара, журботней дня.
Дымок вячэрні пад вячэрняй зоркай
на беразе каля вады сівой,
як цёплая расстайная гаворка,
што нетаропка стыне над зямлёй...


Супер! Написано жизнью 50%

Супер! Написано жизнью 50% населения стран постсоветского пространства. Лучше не скажешь!

Вялікі дзякуй за цудоўныя,

Вялікі дзякуй за цудоўныя, шчырыя, душэўныя,прыгожыя вершы.

На жаль это все правильно.

На жаль это все правильно. Читаю и больно становиться за наши селения: Горошков,Заспа и Красный Мост. Но это наши места и некогда была нашая жизнь.

NOSTALGI

nostalgi