Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Рабінка

Яшчэ не ацэнена

Гроначкі рабіна з сумам апусціла.
Снегам замятае родная сяло…
Як жа не хапае мне цябе, мой мілы,
Краю, дзе маленства сцежачкай прайшло!

Ранішнікі ў школцы, ёлка, падарункі,
Вершыкі чытала з сэнсам дзетвара,
Карагод з снягуркай, свята і ласункі…
Дзе ж майго Раства ты снежная пара?

Радыё спявала з ранку Гімн краіны,
Чайнік са свісцёлкам на пліце пыхцеў,
Дзе ж той час шчаслівы з песняй жураўлінай?
Дзе ж маіх крылатых мараў светласпеў?

Прабягае снежань, прабяжыць і зімка,
Замяце завея вёскі, гарады..
Ты аб чым сумуешь, мілая рабінка?
Мо, як я, шукаеш леткія гады?

Як жа мы подобны, родная рабінка!
Думкі і ўспаміны, неспадзеўнасць мрой…
Промні сонца грэюць кволыя галінкі,
Апякае памяць горыччу настрой.