Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Айчына

Сярэдняя: 4.1 (14 галасоў)

Ты квітней Беларусь , квітней наша зямля
Як квітнеюць лугі , хай квітнее душа.
Пазабыць за мяжой , не змаглі мы цябе
Ты адзіная ў нас і мы родныя ўсе.

Не зламілі цябе , не стапталі нагой
Супастаты сваей не дасталі рукой.
З вогнішч нашы бацькі прыняслі нам цябе
Ты адзіная ў нас і мы родныя ўсе.

Ты квітней , Беларусь і народ аб'яднай
І любоўю сваей сэрцы нашы кранай.
Да сябе пазаві ,мы ўсе дзеці твае
Ты адзіная ў нас і мы родныя ўсе.

Сцеражом ,беражом мы Радзіму сваю
Няхай песні гучаць у далёкім краю.
І па белай ляцяць хай буслы паласе
Ты адзіная ў нас і мы родныя ўсе.

Сваю Белую Русь праслаўляем ў вяках
І зямлю беражом , і трымаем ў руках.
Каб унукі змаглі бегчы там па расе
Ты адзіная ў нас і мы родныя ўсе.

07.02.2019 Лілія Воранава (Заяц)



Яшчэ не ацэнена

У Беларусі - час жніва -
гарачы час…
Гарыць зжаўцелая трава,
дыміцца прас…
Адзін крычыць, другі маўчыць,
а трэгі гне…
І сэрца з запытам баліць
ці «так» ці «не»?
Матуля плача за дзіця,
народ гудзе…
Трапеча праўда, нібы сцяг,
у грамадзе,
А вецер трэпле стужкі час
На думкі рве…
Той, хто жыццё аддаў за нас
Заўжды жыве!

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2022
Свидетельство о публикации №122010106535



Яшчэ не ацэнена

Бы й вёскы мылый майн

Жіву, аторванный ат Родіны!..
Какой... і где... кагда...
Да вот, сматрю ліш толька новасті
Той Мамы, что всекда свята ж.

Бо, ну, чево не відел гонды во,
Дэ белкы всі ж вжэ, бач.
Да і Сашко оно всё товшчае.
Бы жыд от смачный каш.

В Яновы всё жэ харашо у нас.
Всё вырызала псарнь.
А Мікашэвічы далёка жа, х,
Дэ брата вжэрла твар.

Шо шэ куды по гарбузовы вамп.
Я вот!.. какой уш Бать!
І но торгую свэё совыстё...
Но – шоп веть лукшэ вам!?

А дэ поділысь люды Новыя?
Дэ ж ты згнойів гончар?



Сярэдняя: 3.1 (7 галасоў)

Мегаполіс… Цішыня
днём сюды не завітае:
добра ведае – яе
аніхто тут не чакае…

І таму бяжыць яна
днём на хутар
на бязлюдны,
з ветрам
у хованкі там грае,
п’е ваду
з далоняў студні.

Ну а ў мега-…мегаполіс
вернецца яна ўначы,
каб ізноўку на світанку
стуль паціху уцячы
на той хутар
на ўлюбёны,
дзе
яна сэрцам і душой
хоць адпачне.