Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

РАЧУШКА З НАЗВАЮ “ЖЫЦЦЁ”.

Сярэдняя: 4.5 (21 голас)

Проста плыў сабе
па рэчцы.
Проста плыў,куды ж мне дзецца…
Злева –
п’е сабака, й брэша.
П’е і брэша –
не нап’ецца…
Справа –
човен прытапіўся…
Можа ў дзірках. Хтосьці кінуў.
Быў жа ён калісьці чыйсьці…
Я – плыву,
і човен мІнуў.
Рэчка доўгая,кудысьці,
і з якойсьці мэтай л’ецца.
Я у ёй,як у калысцы,
ці то – сплю,ці то – жывецца…
Я плыву сабе
паціху…
Аглядаю ўсё,што блізка.
Злева –
мыюць залацішка,
справа –
брудную бялізну…
Цягне,цягне мяне
рэчка…
Цягне некуды ўдалечу,
лепей дзе жывуць,
гавораць…
А куды,
мне невядома.
Справа – бераг,дзе Гамора,
злева – беражок з Садомам…
Колькі плыць у гэтай плыні?
Мо,прыткнуцца мне на мЕлі?
Не,плыву…
Ці то – лянівы,
Ці то,я ў рацэ – тапелец?...

31 кастрычніка 2012г.

(**брэша – лает; човен –речная лодка; калісьці – когдато; чыйсьці – чейто; мінуў – міновал;
Кудысьці – кудато; якойсьсці – какойто; мэта – цель; бялізна – бельё; тапелец – утопленник).



Навошта гэта -з готаў- у

Навошта гэта -з готаў- у такім шаноўным узросце?