Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Радасць жыцця

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

Распускаецца белай лілеяй
На жыццёвых прасторах душа.
Жыць у шэрані дзён я не умею.
Трэба бачыць мне зорак абшар,
Трэба ведаць, дзе сонца узыходзіць,
І вяселкаю лашчыць свой зрок,
Лесу зімняга сон не пашкодзіць,
У першым снезе зрабіушы свой крок,
Песціць слых салауінаю песняй
И здзіуляцца, нібыта дзіця,
Сокам белых бяроз напрадвесні
Наталіць бы мне смагу жыцця.