Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Галіна Бяляўская

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Я кручуся ў свеце віртуальным
І забылася на ўсё. Рэальна
То у “ Аднакласніках” блукаю,
На парталах штосьці размяшчаю,
То “ Ўкантакце” з кімсьці я сябрую,
Пісьмы у почце “ мэйлаўскай “друкую....
Я наведваю паўночы сайты,
І лічу паціху гігабайты.
Пра сняданак я зусім забыла,
На абед, вячэру я “ забіла”...
Добра, што павырасталі дзеткі....
Фішка тая самая ў суседкі.
Кава разам ужо даўно не п’ецца,
Пра жыццё размова не вядзецца..
Толькі пстрыкі мышкі той бязногай,
Трыджык, сервер,СМС-кі, блогі...
Ноч не сплю, і пальцы ўжо здранцвелі,
Вочы спухлі і пачырванелі...
Кажуць, што залежнасць гэта. Можа.
Як жа перазагрузіць сябе мне,Божа?!
Трэба “вірусы свае лячыць
Ці мазгі, як базу, аднавіць?
К чорту той камп’ютар, мо, ці што?
І наогул быў ен мне нашто?
Мне б – у лес...Там прыгажосць такая!
А далоняў цеплыня якая
У сяброў, што рады так сустрэчы
Ля палаткі ў ціхі летні вечар.
І касцер, і песні аж да рання...
Эх, забыты тыя адчуванні!
Пальцам мышку зноў я прыціскаю...
Ў сетках інтэрнэтаўскіх лятаю



Сярэдняя: 4 (9 галасоў)

Я кветкі першыя збіраю,
Бяру пясчотна іх у жменю,
І сэрца поўніцца да краю
Вясновым ціхім задуменнем.
Твар медуніцы, ледзь ружовы,
Пяе мне песню пра каханне,
І я стаю, губляю словы,
Ў душы адно замілаванне.
Пралескі водар непаўторны
Мне муціць раптам разуменне.
Лячу, здаецца, шляхам зорным.
Спыніся, ўзнёслае імгненне.
Вясновы подых сэрца грэе.
Без слоў і гукаў я спяваю.
О , прыгажосць, вясна, надзея!
Я слаўлю вас, бо я кахаю.



Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Сёння я праязджала
Праз мой горад юнацтва.
і хвіліна настала
Успамінам аддацца.
Нібы ў сне, нібы ў казцы
Летуценная, празрыстай
Адчуваць сябе дасць мне
Успамін гэты чысты.
Тут на велічнай горцы
Сонца я сустракала,
Тут жа першае горкае
Я каханне спаткала.
Неба тут было зорным
і хвалюючым, цэлым..
Нешта тут было чорным,
Але ж белае - белым.
Шчасце - дык на ўсю сілу,
Сум – да слёз і да вершаў
Усё здаецца мне мілым
Ў маім горадзе першым.
Ён сустрэў мяне дзіунай
Шчырай з вёскі дзяўчынкай,
Майскіх мараў мыў ліўнем,
Сум крыў снежнай аўчынкай.
Што ні дом – успаміны
Што ні вуліца – вобраз,
Нібы крык жураўліны,
У сэрцы памяці добрай.
Не было тут скептычных
і разважлівых думак,
Усё было рамантычным –
Мора мар і задумак,
Цэлы свет захапленняў
і пачуццяў бяздоннасць,
Сэнс жыцця, уяуленні
і сяброуства законы..
Зноў душа заспявала
Як тады, так, знянацку…
Сёння я праязджала
Праз мой горад юнацтва.



Яшчэ не ацэнена

У сяброўкі імяніны.
Стол накрыты з той прычыны.
Шмат сабралася радзіны:
Бабкі: Вера, дзве Галіны,
Яня, Шура, два Іваны
Перакульвалі стаканы,
“Трушчылі” свіныя плечы-
Сала, значыць.Весці рэчы
Сталі раптам аб жыцці.
Бедавалі.як знайсці
Раду ад чумы свіней…
Пайшлі байкі пра людзей,
Пра тэхнічных сродкаў мора.
І якое ад іх…гора.
Вось напрыклад.Грошай хочаш,
Ўраз да банкамата крочыш.
Сунуў картку.Тык ды тык
Пальцам дзед.Ды выйшаў…пшык:
“Грошы скончыліся. Хрэна,-
Буркнуў дзед,- аж да калена.
У чарзе, як пень, стаю я.
А што ўрэшце маю?...Дую
Ў банкамат другі што сілы.
Што за здзекі, божа мілы?”
Цёткі, што ў чарзе стаялі.
Аж раты паразяўлялі:
“ На фіга нам тыя грошы?
Дзед казаў, там хрэн харошы.
Да чаго дайшоў прагрэс!
Як жа ен туды улез?
І дзе такую картку ўзяць,
Как тойй хрэн сабе дастаць?
Пэўна, ўлез у банкамат,
А цяпер вось рад, ні рад,
Ды сядзіць на ўвесь экран.
Вось дык дурань,вось баран!
У чарзе вунь халасцячак
Мо’ з дзясятак.Ты ж як мячык,
Ці як сыр, катацца мог бы
У масле, каб сябе бярог бы,
Не рабіў каб ерунды
І не лез абы куды!!!”
З байкаў тых усе аж зайшліся
Рогатам. І заліліся
Чырванню ва ўнучкі шчокі.
Уцякла.Стакан глыбокі,
У якім кампот піла,
Уцякаўшы, разліла.
Сорам стала ад размоваў
Бабак тых, на жарт здаровых.
А бабулям- хоць бы дзічкі:
Разгарэліся, як спічкі.
Самагон нутро пячэ.
Скора й Янак уцячэ.
Добра, што другі Іван
Падлівае у стакан.
Ён старэй за бабак дзед.
У яго ніякіх бед,
Бо пытанне па тых тэмах,
Тут паднятых,- аб праблемах
Ужо адпала у яго
( Ці то мала без чаго).
Ўжо не дзене нікуды,
І не ўсуне не туды
Ён сваё пытанне тое.
Толькі ўспомніць пра былое
Можа часам перад ноччу.
Разам з сёстрамі рагоча
Ён сабе. Бо імяніны
У швагеркі. І радзіны
Шмат.І стол ад страў трашчыць.
Значыць. Можна яшчэ жыць
Сярод бабак, бы ў Раю.
І на пенсію сваю
Аніяк не наракаць,
Калі так вось святкаваць