Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Радуніца

Сярэдняя: 4 (1 голас)

маім землякам - жыхарам адселенай вескі Рудня-Шлягіна Веткаўскага раёна прысвячаецца

Гэты дзень ён для многіх святы,
А для нас асаблівы да скону,
Не спыняюць машыны пасты,
Дазваляюць праехаць у “зону “.

Я гляжу на сваіх землякоў
І заходзіцца сэрца ад болю,
Лёс пакінуў нас без каранёў,
Чарнабыллем пазначаны долі...

На пагосце магілы дзядоў,
Як і мы без віны вінаваты,
Сустракаюць яны сваякоў
Раз у год... Гэта сумнае свята...

Пастаю каля родных крыжоў
І паціху пайду да дварышча,
Дзе мой род жыў з прадвеку вякоў,
Недзе цацкі мае на гарышчы...

Вось і роднага дому парог...
Я прысяду на ім у адчаю,
Колькі пройдзена розных дарог,
Толькі лепшай зямлі не знайшла я...

Хмызняком зарастае наш сад
І струхнела бацькоўская студня...
Калі б можна вярнуцца назад
Да цябе, мая родная Рудня...

Тут суседзяў маіх двары,
Дзе і спрэчкі былі, і гулянкі,
Працавалі ад самай зары
І гулялі да самага ранку.

Тут любілі прымаць гасцей
І любілі хадзіць у госці,
А цяпер сустракаюцца ўсе
Раз у год, ды і то - на пагосце.

Я гляджу на маіх землякоў,
Што па вёсцы знявечанай ходзць ...
Божа, будзь міласэрдны: хай зноў
Усе сустрэнуцца ў будучым годзе.

Аляфціна Цімашкова (Мохарава)