Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аляфціна Цімашкова

Сярэдняя: 4 (1 голас)
маім землякам - жыхарам адселенай вескі Рудня-Шлягіна Веткаўскага раёна прысвячаецца Гэты дзень ён для многіх святы, А для нас асаблівы да скону, Не спыняюць машыны пасты, Дазваляюць праехаць у “зону “. Я гляжу на сваіх землякоў І заходзіцца сэрца ад болю, Лёс пакінуў нас без каранёў, Чарнабыллем пазначаны долі... На пагосце магілы дзядоў, Як і мы без віны вінаваты, Сустракаюць яны сваякоў Раз у год... Гэта сумнае свята... Пастаю каля родных крыжоў І паціху пайду да дварышча, Дзе мой род жыў з прадвеку вякоў, Недзе цацкі мае на гарышчы... Вось і роднага дому парог... Я прысяду на ім у адчаю, Колькі пройдзена розных дарог, Толькі лепшай зямлі не знайшла я... Хмызняком зарастае наш сад І струхнела бацькоўская студня... Калі б можна вярнуцца назад Да цябе, мая родная Рудня... Тут суседзяў маіх двары, Дзе і спрэчкі былі, і гулянкі, Працавалі ад самай зары І гулялі да самага ранку. Тут любілі прымаць гасцей І любілі хадзіць у госці, А цяпер сустракаюцца ўсе Раз у год, ды і то - на пагосце. Я гляджу на маіх землякоў, Што па вёсцы знявечанай ходзць ... Божа, будзь міласэрдны: хай зноў Усе сустрэнуцца ў будучым годзе. Аляфціна Цімашкова (Мохарава) Adidas