Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Рады вітаць вас ...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Гэтую тайну я захаваю,
каго палымяна і палка кахаю
пачуццем чыстым, моцным, узнёслым
на раздарожжы нашае лёсаў.
Вось вам налева, а мне - направа.
Вам мо на працу, і мне па справах.
Бачым штодня адно адное,
ды не замоўлю ніяк слова тое:
"Рады вітаць вас, шаноўная пані,
зранку, апоўдні альбо на зьмярканні.
Голасам феі чароўнае казкі
імя падкажыце сваё, калі ласка.
Вашых вачэй глыбіня і пяшчота,
вашай усьмешкі гарэзлівай цнота,
вашыя вусны пунцовае барвы
мне даражэй за наяўныя скарбы."
Месяца човен у зоркавым моры
ведае процьму гэткіх гісторый,
дзе нерашучыя крокі да мроі
рыцара сэрца пазбавілі зброі.
Хто дапаможа і хто мне падкажа
калі накірунак адзіны нас зьвяжа?
Бачым штодня адно адное,
аде замоўлю урэшт слова тое:
-Рады вітаць вас, шаноўная пані,
зранку, апоўдні альбо на зьмярканні.
Голасам феі чароўнае казкі
імя падкажыце сваё, калі ласка.
Вашых вачэй глыбіня і пяшчота,
вашай усьмешкі гарэзлівай цнота,
вашыя вусны пунцовае барвы
мне даражэй за наяўныя скарбы.
-Мне вас вітаць прыемна, таксама!
Колькі разоў позірк ваш заўважала:
сэрца змаўкала маё сарамліва,
а потым ў набат прабачэння прасіла.
Нават лягчэй на душы неяк стала,
што на прыпынку вас гэтым спаткала.
Нумар адно вам свой даць застаецца -
я не адмоўлю яшчэ раз сустрэцца."