Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сяргей Прыёмка

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Крокі упэўнена робім наперад,
каб разарваць несьвядомасьці нерат -
годнасьць і моц старажытнай краіны
вернуцца з мовай Купалы, Скарыны!



Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Аднойчы зубр з Белавежы намерыўся агледзець межы
сваёй дзяржавы невялікай з камандай вельмі знакамітай.
Наперадзе бяжыць лісіца і ад сьліны ажно ільсьніцца:
мяньціць праныра языком, нібы сабака той хвастом.
За ёю дзяццел ўсе навіны старанна бухае з яліны:
"Тут цар з дубочкамі бадаўся, а там бярозай частаваўся.
Што пушчу збэйсаў напалову дзеля суседскае каровы -
то плёткі нашых канкурэнтаў, якія прагнуць дэвідэнтаў.
Законы пішуць пад яго? Пакуль ёсьць дурні - што з таго!"
Ўрачыстасць пафаснага кроку раптоўна зблытала сарока -
прынесла весткі з-за бугра, чым напалохала зубра:
"Няўжо у немачы крымзоліў ды праўду выпусціў на волю?
Сароку хуценька злавіць, бо замінае звярам жыць -
супастаўляць пачнуць з людзьмі і ляснуць казачныя дні."

Хто праўды не на жарт баіцца, таму і шэпт грамчэй званіцы.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Гэтую тайну я захаваю,
каго палымяна і палка кахаю
пачуццем чыстым, моцным, узнёслым
на раздарожжы нашае лёсаў.
Вось вам налева, а мне - направа.
Вам мо на працу, і мне па справах.
Бачым штодня адно адное,
ды не замоўлю ніяк слова тое:
"Рады вітаць вас, шаноўная пані,
зранку, апоўдні альбо на зьмярканні.
Голасам феі чароўнае казкі
імя падкажыце сваё, калі ласка.
Вашых вачэй глыбіня і пяшчота,
вашай усьмешкі гарэзлівай цнота,
вашыя вусны пунцовае барвы
мне даражэй за наяўныя скарбы."
Месяца човен у зоркавым моры
ведае процьму гэткіх гісторый,
дзе нерашучыя крокі да мроі
рыцара сэрца пазбавілі зброі.
Хто дапаможа і хто мне падкажа
калі накірунак адзіны нас зьвяжа?
Бачым штодня адно адное,
аде замоўлю урэшт слова тое:
-Рады вітаць вас, шаноўная пані,
зранку, апоўдні альбо на зьмярканні.
Голасам феі чароўнае казкі
імя падкажыце сваё, калі ласка.
Вашых вачэй глыбіня і пяшчота,
вашай усьмешкі гарэзлівай цнота,
вашыя вусны пунцовае барвы
мне даражэй за наяўныя скарбы.
-Мне вас вітаць прыемна, таксама!
Колькі разоў позірк ваш заўважала:
сэрца змаўкала маё сарамліва,
а потым ў набат прабачэння прасіла.
Нават лягчэй на душы неяк стала,
што на прыпынку вас гэтым спаткала.
Нумар адно вам свой даць застаецца -
я не адмоўлю яшчэ раз сустрэцца."



Сярэдняя: 3.6 (5 галасоў)

Мае мары, чамусьць, абмінаюць мяне,
як аблокі плывуць куды вецер падзьме.
кожны зроблены крок - памылковасць адна,
бы халодная ноч пасьля летняга дня.
Што мне рабіць? Што мне рабіць -
нічога няма нязьменнага, нічога няма сапраўднага.
Што мне рабіць?
Я гітарай акрэсьлю весялосьць на свой лад,
ды зьмяніўся увесь мой жыццёвы уклад,
бо з маленства ізгоем адчуваю сябе,
граю мужныя ролі, а душою - на дне.
Што мне рабіць? Што мне рабіць -
нічога няма нязьменнага, нічога няма сапраўднага.
Што мне рабіць?
Чую голас паўсюль, ды нікога няма,
у мінулае думкі здань вяртае сама.
Ключ згубіў у адчаі ад свабовы, граху,
хоць бы выправіць шалі - я з нуля ўсё пачну!
Што мне рабіць? Што мне рабіць -
нічога няма нязьменнага, нічога няма сапраўднага.
Што мне рабіць?