Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Радзіма Дзяцінства.

Сярэдняя: 5 (14 галасоў)

Начной чакаю цішыні,
каб з кавай пасядзець,
на лоджыі,
і адпачыць ад дзённай мітусні.
А дзесь – пасецца конь стрыножаны…

Дзяцінства…
Ноч, каля Дняпра…
У лесе сыч крычыць спалошана…
І мы, на лузе – дзетвара,
і з намі конь, стрыножаны…

Сусьвет – над намі,
і над лугам скошаным.
І, гледзячы на зорак скопішча,
маўчкі ляжым,
ў начы,
ля вогнішча.
А побач – конь усхрапвае,
стрыножаны…
*+*
9 траўня 2014 г.
**(чакаю – ожидаю; кава – кофе;адпачыць – отдохнуть; дзённая – дневная;
дзесь – где-то; спалошана – пугающе; на лузе – на лугу;
Сусьвет – Вселенная; скопішча – скопление; вогнішча – костёр).