Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Радзіма мая дарагая...

Яшчэ не ацэнена

Радзіма мая дарагая,
Ты ў шчасці жаданым жыві!
Я сэрцам табе прысягаю
Ў шчырай сыноўняй любві!

На рэках шырокіх і нівах,
Заводах, будоўлях – наўсцяж
Народ наш працуе руплівы
І край ўзвышаецца наш.

Навокал жыццё расцвітае –
І песня ўзлятае сама:
Мне лепей ад роднага краю
Нічога на свеце няма.

Чужое зямлі нам не трэба,
Пачуцці ў нас сёння адны:
Мы хочам, каб мірнае неба
Не знала пажару вайны.

Мы дружбы народам жадаем
І шчырай братэрскай любві.
Радзіма мая дарагая,
Красуйся і ў шчасці жыві!



На гiмн!!!

На гiмн!!!

Очень нравится песня, и слова

Очень нравится песня, и слова замечательные. Всегда слушаю с волнением и любовью к родной стране.

Спосибо за стих!!!!!!!!!!

Спосибо за стих!!!!!!!!!!

прыгожы верш

прыгожы верш

Звычайная вершаваная проза

Звычайная вершаваная проза без аніякай паэтычнай думкі -
камуністычна-лукашэнкаўскі прапагандыруемы "соцрэалізм". пазор....

спасибо!!!

спасибо!!!

ВОСЬ ГЭТА САПРАЎДНЫ ТЭКСТ

вось гэта сапраўдны тэкст гімна беларусі!
і музыка да яго самая што ні на ёсць гімнавая для беларусі!

Радзима...

Вельми выдатна.Знайшоу гэты верш у падручнику па беларускай литаратуры для шостага класа.Вельми вельми спадабауся.

Да , ёсць таки верш у книзе .

Да , ёсць таки верш у книзе . мне гэты верш на памяць вучыць

У час вычобы - на дзённіку на

У час вычобы - на дзённіку на апошняй старонцы быў гэты верш!

як шкада што цяперака не

як шкада што цяперака не пачуеш па радые не кажу ужо пра тэлебачанне гэтую цудоуную песню можа новае начальства на тб што-небудзь зробя