Ты - мая далёкая,
Радзіма сінявокая.
У льняной кашулі,
Песенка бабулі.
У тумане стылым
Ты сярод нямілых.
Не родная, быццам,
Ты - мая сястрыца.
Колькі гаварылі,
Хлусілі і білі.
Не давалі волі,
Чорны торф і поле.
Лёс краіны горкі,
Але свецяць зоркі.
Голас твой народны,
Ён, на жаль, не модны.
Колькі нас дурылі,
Рэзалі, палілі.
Вось якая доля -
Вольнай быць ніколі!
Можа досыць кланяцца?
Чужой мовай бавіцца?
Што нам тыя хлусы-
Мы ж ёсць беларусы!
Ты - мая далёкая,
Радзіма сінявокая.
У льняной кашулі,
Песенка бабулі.
07.05.2013 Сяргей Брандт