Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Радзіме!

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Вялікае дзякуй, зямлячка, на мове,
Што роднай была для цябе і мяне,
Знаёмаю гукам, самотнаю ў слове
Матулінай песні ў чужой старане.

На мове, што душу атуліць смугою,
Як толькі прыпомню красуню Тучанку,
Чаромухі кіпень пад смуглай рукою,
Ружовы туман над алешнікам зранку.

Паўстануць жывымі з туману таполі
І час пабяжыць у былое назад
І млосна на сэрцы, і хочацца волі
І роднаму слову, як мацяры рад.

О, памяць мая! О, найвышшы мой Божа!
Вярні родных даляў самотную сінь,
Хай сполахі ў небе мой край не трывожаць,
Дай шчасця ўсім людзям! Амінь!