Абароненая,незалежная,
Маё сэрцэйка,душа-красачка,
Белазвоная,белавежая
Ты матуля мая і татачка.
Узнялася ў Палессі птушкаю
Я з ласкавай тваёй далоні
І дагэтуль мяне ты гушкаеш
У любові сваёй у палоне.
Хвалі Прыпяці хуткаплыннае
У дзяцінстве душу краналі,
Краявіды неабдымныя
Прыгажосцю палёў гукалі.
Вабяць зрэдку чужыя далі,
Ды утульней цябе не знайсці,
На твае ўзыходжу скрыжалі,
Колькі б мне не прыйшлося ісці.