Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Радзімічы

Сярэдняя: 4.8 (8 галасоў)
Нябожчыка продкі
                       не клалі ў магілу пад крыж:
Укопвалі слуп
                       паміж іншых слупоў незлічоных,
Акораны дбайна,
                       садзілі нябожчыка ў човен,
I спальвалі човен,
                       і попел збіралі ў гладыш.
Гладыш той на слуп узнімалі
                       ў бяздонную сінь,
Таму што хацелі,
                       каб бачны быў людзям
                       здалёку,
Каб мёртвы ад тлення далей быў,
                                        бліжэй да аблокаў,
Нібыта бліжэй да далёкіх, нязбытых часін.


Цудоўны верш, вельмі

Цудоўны верш, вельмі спадабаўся!

Сапраўдная класіка. Дай Бог

Сапраўдная класіка.
Дай Бог паэтам так пісаць вершы,
як піша іх тэхнар Алег Мінкін!