Ціхамірная хваля,
Маўклівая шэрая плынь.
Я цябе разумею, рака,
Я з табою яднаюся.
Задуменна гляджу, як лісток на паверхні вады
Адзінока і сумна ў халоднай прасторы гайдаецца.
Блікі сонца, агні...
Што ты робіш са мною, рака?
Мы бясконца падобны, нібыта старыя знаёмыя.
Ды спакойнасць ніколі не множыцца удвая,
І павольныя хвалі зрабілі мяне неспакойнаю.
Мне то кінуцца ўглыб,
Ці то легчы на роўнядзь вады,
Ці то выпіць цябе - да глею і да камення...
Я баюся цябе пазбавіцца і згубіць.
Я у хвалях знайшла прытулак -
Сваё збавенне...