Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

адзінота

***

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Злятаю з катушак у свет
пераспелы.
Злятаю.
Да раю іду, ці да пекла
зямнога?
Да раю...

Я чую і нейкае шчасце, і
гора...
Я чую...
Рабую ў сабе і чарцей і
анелаў,
рабую...

Спыняе мяне толькі вецер
шалёны...
Лунаю...
Як лісцік кляновы блукаю па свеце...
Блукаю...



Сярэдняя: 4.4 (9 галасоў)

Па калючай скошанай ніве,
Па лону аксамітнай начы,
Мой шлях горка-шчаслівы
Праз кіламетры, вёрсты і дні.

Блукае мая сцежка па карце
Беларускай роднай зямлі.
Тут мяжа, “крэсы”, на варце
Стаіць не чужы – мой вартавы.

Я ўсё разумею зараз,
Я магу патлумачыць жыццё
Акрамя выпадковасці лёсу,
Што кідае мяне ў забыццё.

Кожны вечар с табой разважаем,
Густ і смак шукаем да пары,
Побач нікога не маем:
“Крэсы”…мяжа… ты мой вартавы…



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Вецер лашчыць зімовую хмарку
Ён каханак яе і вястун.
Даланёю падхопіць і шпарка
Закалыша, гарэза-пястун.

Валасы ёй расчэша лісліва,
Клапатлівай расправіць рукой.
Сарамліва, ласкава, цнатліва
Пацалуе, крануўшы шчакой.

Побач зорка – нябёсаў істота –
Ззяе ярка на млечным шляху.
Але ў бляску – нуда і самота.
Ёй жа ласкі, ну хоць бы крыху!

Маладзік – прыгажун яснавокі –
Асвятляе наўкола усіх.
Ды пагляд свой халодны, высокі
Ёй не дорыць, а звыкла прыціх.

Толькі зорачка з даляў далёкіх
Бляск свой дзеліць са мной надвая.
І здаецца такой адзінокай!
Адзінокай… Такой жа, як я.



Яшчэ не ацэнена

Змоклыя ночы, халодныя дні.
Горад нібы ў аблоках ляжыць.
Хутка згасаюць у вочках агні.
Я б табе заспявала, але голас дрыжыць.

Каб твае думкі магла адчыніць,
Уладкавала б там мір і спакой.
І магла б я ўсмешку табе падарыць.
Але ж восенню зрэдку бывае настрой.

Ніколі ніхто не зможа спазнаць,
Што робіцца ў думках… і, нават, сама…
І шмат чаго трэба было б расказаць,
Але ты не пачуешь, бо побач няма