Блукаю паміж вёснамі і зімамі,
Праз восеньскі гукаю зорапад
Хвіліны незабыўныя, счаслівыя,
Якія ўжо не вернуцца назад.
Шукаю іх, калі дажджамі летнімі
Амытая вясёлка паўстае,
Калі вірамі, звонку непрыкметнымі,
Рака жыцця спакою не дае.
Кіруе хуткасць сёняшнімі лёсамі,
І, часам, цяжка з плынню быць на “ты”,
Бо за бартом быцця рознагалосага
Імчаць не кіламетры, а гады.
Маршруты і прыпынкі са значэннямі,
А неўзабаве прыдзецца сысці
Ў палі, дзе сеяў шчырыя памкненні я,
Каб паглядзець, што здолела ўзысці.
Мінулае ўзарвецца бліскавіцамі,
Дзе каласуе шчодрая ралля,
І застанецца сціплаю сініцаю,
Пакінуўшы ў аблоках жураўля…