Рамантыкі стаміліся здзіўляцца,
Яны не бачаць каляровых сноў,
Са смерцю ў бой не ходзяць сустракацца
І сэрцам кормяць чорных груганоў...
Паклалі зброю на палях з бур'янам,
Бяззорнай ноччу ў небыццё сышлі,
Праліліся слязою акіяна
З журбою па пакінутай раллі...
Ім хмары сталі родным карабелем,
А звера скура - добрым сурдуком;
Зрабіўся раптам красавік апрелем
І ўсмешкі ператворыліся ў стогн
Самота стала ворагам і сябрам,
Калі натхненне не прынесла плён...
Хто перакрыў паветра цудным марам?
Ці гэта новы рок, ці мо праклён?
Яны былі праменнем ад вясёлкі,
Любоўю, што бруіцца і цячэ,
Былі святлом загадкавых вачэй
І матылём з крылом бясконца тонкім,
Ім не было і ўзросту, і цаны,
Быў кожны - непаўторны прыклад духа,
Ніхто не ведаў пра тугу і скруху...
А дзе цяпер сапраўдныя Яны?