Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Рамеснік! Ён хацеў быць мастаком!..

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Рамеснік! Ён хацеў быць мастаком!..
Ён гліну мяў, ён спаць не мог начамі,
Ён не вылазіў з нізенькай ганчарні
I хлеб мачаў у глечык з малаком.

Вятры змяталі лісце з бальшака,
Бярозак моклі голыя каленькі,
Ад прахалоды ўздрыгвала рака,
I пад зямлёй спляталася карэнне.

Рабін чырвоных палымнеў пажар,
Халодным золатам ірдзелі пожні.
Ва ўсім было жыццё, была душа,
I гэта ён адчуў бездапаможна.

Ён чарапкі раструшчыў малатком,
Згубіўшы рэшткі веры, моцы, волі...
Рамеснік! Ён хацеў быць мастаком.
Ды разумеў, што ім не быць ніколі.



"Рамеснік! Ён хацеў быць

"Рамеснік! Ён хацеў быць мастаком.
Ды разумеў, што ім не быць ніколі."
Во, сапраўды - хто мае хоць кроплю розуму, той не будзе пнуцца не ў сваю стыхію. А вось Буйніцкаму гэта не дадзена - ён нахабна лезе і лезе, не разумеючы, што цалкам пазбаўлены здольнасці да вершаскладання.