Запыталася Рамонка Галаском Дзіцячым, Тонкім: — Адуванчык, Мой браточку, А дзе твае Валасочкі? — Адкажу Табе я, слухай — Сам па ветры Іх раздзьмухаў, Па зямлі Я іх рассеяў, Бо яны, Яны ж насенне.