Адзін.
На луг світальны паглядзі.
Два.
Іскрыцца росамі трава.
Тры.
Збіваюць россып рос вятры.
Чатыры.
Вясёлы промень сеў на жвіры.
Пяць.
Воды ракі са сну бурчаць.
Шэсць.
Світанак цемру і ўдолах есць.
Сем.
І я сняданак смачна ем.
Восем.
Запелі косы на пакосе.
Дзевяць.
Дзеці ў дзень без хмараў вераць.
Дзесяць.
Да ночы спіць дрымотнік-месяц.