Цалуюць шыбу
Клічнікі дажджу,
Пытальнікам
Скруціў лістоту вецер.
Найлепшы час
Прызнаць,
Што не жыву –
Страшнейшае
Расчараванне ў свеце.
Тунель з аскепкаў
Дзённай мітусні
Не выпусціць,
Пакуль не згасне вечар.
Удары сэрца
Прагнуць цішыні,
Калі жыццё
Марнуецца на вецер.
Трымценне зор –
На палатне акна,
Спакою кроплі
Змыюць думак смецце.
Ад безвыходнасці –
Глыток віна,
І не задасць пытанняў
Нудны вецер.
Няхай нудных вятроў у жыцці
Няхай нудных вятроў у жыцці будзе меней)