Дачцэ Наташы
Раскажы, дзе жыве чараўнік,
Дзе растуць, нібы кветкі, аблокі.
Я ад цудаў даўно ўжо адвык
I прывыкнуць мне хочацца зноўку.
Дай руку, і мы пойдзем адны,
Ці далёка, ці блізка — як скажаш.
Ты пакажаш, дзе спяць твае сны
I русалчыну хатку пакажаш.
Хай не верыць, смяецца з нас дом.
Ды і ты потым надта, дачушка,
He хваліся чароўным пяром,
Што табе ахвяруе Жар-птушка.
Прыгожы, пяшчотны верш,
Прыгожы, пяшчотны верш, спадабаўся.
Вельмi выдатна пра аблокi,
Вельмi выдатна пра аблокi, пра сны, якiя спяць.