Расстаёмся.
Ужо — ні прычын, ні надзей.
Што прычын правады?!
Што надзей невады?!
Расстаёмся з табой не на час,
не на дзень
Расстаёмся, як з вогнішчам іскра і дым,
Назаўжды расстаёмся, як з намі сляды.
Расстаёмся.
Расстаёмся.
Маўчанне між намі, як стогн.
Вольнасць.
Вырваўся з рэчышча горды паток
I шпурляе каменнямі нам наўздагон.
Смага.
Светлы, салодкі бярозавы сок
Са зламанай галінкі цурчыць на пясок.
Расстаёмся.