Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Расце крапіва

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Расце крапіва каля тыну старога.
Няма ў двары ўжо болей нікога.
І кажа яна: “Паважаны мой, тыне,
Я цяпер тут адна гаспадыня”.

А памяць мне кажа: “Была тут гайданка,
Нямала збірала ўлетку падранкаў”.
Яшчэ, тут пад вечар песні гучалі,
Я бачыў, як дрэвы галіны схілялі.

Неба праменні пад ногі кідае,
Адказу душа на пытанні шукае,
Блукае пагляд вакол свірну пустога,
У ім было клопату некалі многа.

Сярод крапівы стаіць госцяй жанчына,
Шчаку выцірае раз-пораз хусцінай.
І каб не было так на сэрцы тужліва,
У беленькі колер убралася сліва.