Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ратуйце свае душы

Сярэдняя: 5 (13 галасоў)

Сонца болей пячэ –
А свет халаднее.
І ўсё меней любові ў сэрцах людскіх.
Лютуюць чорныя сцюжы-завеі
Над нівамі-рунямі душаў жывых.

Бо ўсё прадаецца ўжо: гонар, каханне.
Нявіннасць дзяўчыны і годнасць хлапца.
Прадаць бы маглі нават зоры ў ззянні –
Хамцівасць нячыстых не знае канца.

Не сеяць, не жаць.
Не араць ім загоны.
Не паліць ім купальскіх у сэрцы кастроў.
А ўкрасці й прадаць усё -
Вось іх законы.
Вось іх гнілое балота-нутро.

Не дайце ж ім,
Слугам цямнотаў пякельных,
Купіць вашы душы за прывід дабра.
Будуць хлусіць вам у ярасці хмельнай
З усмешкай прытворнаю гандляра.

Вам пра выгоды штодзённа кажуць.
А вы для іх – быдла, нікчэмная голь.
Разбэшчанасць вам, садамію навяжуць.
Наркотыкі. Прастытуцыю. Алкаголь.

Вас, як скаціну, чыпамі пазначаць.
З наначасцінкамі будзеце жыць -
Каб можна было ім усюды вас бачыць.
А гордых, няўгодных праз чып умярцвіць.

Не верце ім.
Праўдай жывіце давеку.
У вас за плячыма – Айчына і Род.
І покуль ёсць гонар у чалавека –
Будзе Радзіма. Свабода. Народ.
2010