Раўчук жыцця збягае у лагчыну...
Дзе ён паверне на апошні круг?
Хвіліны цягніковымі вачыма
Мільгаюць,
заціскаючы ланцуг.
Нячуты,
невядомы,
да скрыжалі
Зноў прывядзе нас няўмольны рок
Ля брамы постаць чорная з ключамі
Запросіць клапатліва на парог...
У шчыліну праціснецца,загіне
Ад стомы абамлелая істота-
І варажбітка лёсу карту кіне
На успаміны пра яе турботы.