Раўчук жыцця збягае у лагчыну…
Дзе ён паверне на апошні круг?
Хвіліны цягніковымі вачыма
Мільгаюць,
заціскаючы ланцуг.
Нячутны,
невідомы,
да скрыжалі
Зноў прывядзе нас няумольны рок.
Ля брамы постаць чорная з ключамі
Запросіць «клапатліва» на парог …
У шчыліну праціснецца, загіне
Ад стомы абамлелая істота -
і варажбітка лёсу карту кіне
На успаміны пра яе турботы.