У гэтую раніцу позьняе вясны, або раньняга лета,
Стаяў раяль на беразе нашага мора.
Хвалі тонка лашчылі ногі фартэпіяна,
Марская пена старалася пераймаць бель слановай косьці.
Ніхто ў рыбацкай вёсцы мог нават уявіць,
Адкуль узяўся прыгожы драўляны раяль,
Які таямніча стаяў на залатым пяску,
Ціхі й грацыёзны, велічны й самотны, ля мора.
Можа, калісьці сыйдзе зь неба на зямлю,
Анёл са спакойнымі, яркімі вачыма,
І зайграе старажытную, даўно забытую мэлёдыю,
Каб сьпяваў у захапленьні той раяль на беразе раю.