Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

РАЗМОВА З МЫШАМі.

Сярэдняя: 3.3 (8 галасоў)

Раз, пад вечар, цераз двор
прэ мышЫная сямейка.
Затрымаў.
І пагутОрыў,
што за хвароба нейкая
вас пагнала са двара ?
Можа дрэнна вам ў хлявУ ?
То лезьце ў пОграб, дзетвара…
І не бярыця ў галавУ,
што кот на вас мой зЫркае…
Хвост, заразе абарву !
І капцюрЫ павЫрву !

Вы ў хадзяйстве, можа й не
да якой карысьці…
Але жыць ў хлявУ, ў гаўне…
Разі ж гэта жЫцце ?
Калі Бог вас нарабіў,
дык ня мне судАчыць…
Я ж ня нейкі там дзябіл,
дзеля чаго вы,…
значыцца…

Кажуць, нейкі быў Патоп…
Усіх жа…
НапрАч патапіла…
А вы – жывЫя… Знама то –
вас у Каўчэг пусцілі !
ЗначыццА быў нейкі Сэнс,
на “за вас”, у Бога…
То і жывіце у мяне.
Вас ня вельмі многа.

4 ліпеня 2013 г.Косава.