Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Размова з сябрам, які абяцаў ды не прыехаў

Сярэдняя: 2.5 (6 галасоў)

Лактаць гарэлку, гэта вам не мёд
А ў адзіноце, быццам як злачынства
Звяртаюся сам – насам “Будзь здароў!”
Той у люстэрку зразумеў імгненна

Мо па другой, бо добра так ідзе
Чаму б і не, шаноўны, запрашаю
Я бачу, згодны сябра ты на ўсе
З задавальненнем я цябе вітаю

Па трэцей, зразумела за любоў
Празрыстую, як кропля соку з клену
С табою сустракаем мы вясну
І дзякуй богу, што без ўсякага праклёну

Гарэлкі кажуць не бывае шмат
Але с табою п’ем ужо гарбату
Калі не так што, ты мяне прабач
Я спадзяюся, што не вінаваты

На жаль гарэлка скончылася ўся
Люстэрка трэснула ад зайдрасці і злосці
Я спадзяюся, мы яшчэ спяём
І гэта будзе тут, не на пагосце

А каб прыехаў, выпілі б яшчэ
Па кубачку гарачай, чорнай кавы
Гутарылі б пра тое і пра сё,
Пра маладосць якую не ўтрымалі

Ўладзімір. Віцебск, красавік 2010