За акном лятае вецер, У шыбы дзьме і рве страху. --Ты скажы мне дзе на свеце Жывуць людзі без граху? Дзе не п'юць, не брыдкасловяць, Не крадуць, не б'юць сяброў? Патрымай ты, вецер, сповядзь І ляці сабе за роў.