(Добраахвотнікам, што ваявалі ў Прыбальтыцы ў 1918-20 гг.)
Зоркі згасьлі вугольлямі ў прысаку.
Вільгаць соланая на шчацэ.
Гэта штормаў астзэйскіх пыскі
Ці расстайныя сьлёзы твае?
Праважаеш з мольбамі неадменнымі,
Уласкавіць спрабуючы лёс,
Толькі ў Фляндрыі і пад Вэрдэнам мы
Усім літаньням спазналі кошт.
Неба зноўку ў язвах падпалінаў –
Грог крывавы варыць Усход
І глядзіць на Эўропу пажадліва
Сьмерцю з руляў чырвоных орд.
Прыцемкі па-над Шпрэяй разгорыўшы,
Мы папоўнілі боезапас,
Бо склікае звон Домскі фрайкораўцаў
У край, дзе Дыны сярэбрыцца пас.
І нашчадкі лівонскае спадчыны
Пад разьюшаны гнеў гармат
Ад драпежнае азіятчыны
Мусім абараніць Бальтэнлянд.
Што ж пара. Камандзеры гукаюць
У вагоны сваіх ваяроў.
Блаславі на дарогу і славу –
Плакаць час яшчэ не надыйшоў!..