Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Развагі раўнасечнай

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

"свабода волі ёсць на свеце. тра-та-та.
ну хоць як мара, а не марная магчымасць
таго, што немагчыма" – як з кута
пацук прабег, разбіўшы напалам,
забыўшы аб наяўнасці ката.

"окей" – яму сказалі, - " дакажы,
што здольны ты убачыць немагчымасць.
бо толькі ад таго, што ты бяжыш -
тут існуе ўжо нейкі кут. маўчыш,
складанасці не бачыш. так скажы,

прызнайся, што ўяўленне тваё сыра, -
як дробкі печыва, як тыя пахі сыра, -
няма нічога болей. стыкс і стокс,
і пэўнасць як бы леніна вучэння -
і не пытанне, а паперы стос!"

"свабоду волі бачу. парадокс?"



цікава

цікава