Шэраговыя радочкі
машынальна клац клац клац
набіраюцца, як крокі
шляху доўгага падчас.
Пасярэдзіне дарогі,
можа раньш, а мо пазней
так ідзем мы шляхам доўгім,
пачынаючы цяжэй.
На апошніх кроках зноў жа ш
мы марудзім каб зайсьці...
Каб працягваць за парогам
першы крок, альбо другі.