Я прагнула і дасягнула
Пакутаў, створаных падобным да кахання.
Калісь было ў колерах, з надзеяй на змаганне-
Пакуль у сябе не зацягнула.
Цяпер жа цьмею на вачах.
Ты адштурхнеш- я прыцягнуся зноўку
З надзеяй: зменіцца настрой уласны
Ды з позіркам , што паглядаў цнатліва, безадказна
Пайду. У жахе ад свайго жа кроку
Схаваюся пад коўдрай шэрых дзён.
Мажлівам там жа прыкрасць, плён-
А гэтак і лягчэй сярод бяздушных рэчаў.
Забыўся- менавіта ты прымусіў
Аддацца веры,
Прыадчыніць у будучае дзверы,
Спужацца ды забіцца ў чатырох.
Нарэшце скончана,змагаўся хто як мог.