РАЗВІТАЛЬНЫ БЛЮЗ
Растваруся ў знаёмай вуліцы…
Каб не стрэць Вас -- Бога малю!
Вы мяне ўжо не палюбіце,
ды і я Вас не палюблю!
Ў нас нічога болей не зладзіцца,
і жыццё праляціць наўзбоч,
не асвеціцца Вамі раніца,
не сагрэецца Вамі ноч.
Больш ніколі ка мне не прытуліцца
Ваша цела з душой збалелай,
мая даўняя мара не збудзецца --
дакрануцца з Вамі да неба.
Не дала нам доля-разумніца
станчыць і развітальны блюз,
Вы мяне ўжо не палюбіце
Ды і я Вас не палюблю!