Ты так пакорліва згасаеш-
Зацерушыла сумам скронь.
Дзеля зароку адпускаеш
З пяшчотных рук маю далонь.
Нямая сцэна-развітанне
І сілуэт у цемры твой.
Асірацелае спатканне,
Гнятучы сэрца непакой.
Усё часова ў свеце тленным,
Каханне пойдзе,з ім жыццё.
Я не чакаю прабачэння-
Віну скасуе пачуццё.