Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Развітанне

Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)

Тонкай мглой абвязаліся сінія далі,
сінія-сінія далі на ўзмежжы нябёс.
Па жытох расплыліся вятраныя хвалі,
ветру плаўныя хвалі, што вечар прынёс...

I паволі, паволі чырвоным пажарам
занялося чырвоным пажарам усё:
і жыты, і кляноў верхавіны, і хмары,
й нат будзённае, шэрае ў шэрым, жыццё.

Дзень канаў з недаверлівай, кволай усьмешкай,
з прыкрай, горкай усмешкаю хворых людзёў,
і звінелі яму развітанне узмежкам
зелянкавыя конікі – дзеці палёў.

Развітанне з жыццём, развітанне навекі,
развітанне навекі з жыццёвай маной,
калі чорная ноч моцна сцісьне павекі,
моцна сцісьне павекі над сцерплай зямлёй...