Лісцё ўзяў вецер у палон
I ў далеч гоніць.
Вазьму кляновую далонь
У свае далоні.
Ці ведае, куды ляціць,
Лісток пажоўклы?
Адкружыць і адшапаціць,
А потым змоўкне…
Маўчыць… Ласкава абдыму
Прад шляхам дальнім.
I ціха прашапчу яму
На развітанне:
«Навошта сум? Надыдзе час,
I ў дзень вясновы
Iзноў ты вернешся да нас -
Зялёным, новым.
I хай не хочацца зімы,
I боль у сэрцы -
Павінны развітацца мы…
Каб зноў сустрэцца!»
Жанна, гэта - супер! Гэта -
Жанна, гэта - супер! Гэта - верш! Гэта - назаўжды!