Рэч Паспаліта, крывёю абліта
Колькі ў цябе палегла сыноў?
Рэч Паспаліта, полымем змыта
З нафтаправоду цячэ чорная кроў
Рэч Паспаліта, крывёю абліта
Колькі дачок слёзы лілі ў ваду
Рэч Паспаліта, полымем змыта
Каб зноў прачнуцца ў жахлівым аду
Рэч Паспаліта, крывёю абліта
Колькі стагоддзяў жыла ў нудзе
Рэч Паспаліта, полымем змыта
Каб растварыцца ў вякоў хадзе
Рэч Паспаліта, крывёю абліта
Колькі чужынцаў ссяклі за наш край
Рэч Паспаліта, полымем змыта
Зараз папá моліш "Упусці ў рай!"
Рэч Паспаліта, крывёю абліта
Вораг заціхнуў, схаваў ён мячы
Рэч Паспаліта, полымем змыта
Мову і продкаў намеран сякчы
Рэч Паспаліта, крывёю абліта
У дзень, калі вернем свабоду ў наш край
Рэч Паспаліта, полымем змыта
Сустрэнь нас ля брамы і Сонца нам дай!
2017