Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Рэквіем па пяці пальцах

Яшчэ не ацэнена

Ля багадзельні гарадской,
Дзе п’юць і шкодзяць пастаяльцы,
Жабрачка чэзлая з рукой
Стаіць, з якой зрубілі пальцы.

Яна фальшывы залаты
Ўзяла ад тых, хто куксу спляжыў,
А мы?.. Дадзім? Альбо адкажам,
Што пальцы ў крыж не сціснеш ты.

Дзе ты згубіла, Беларусь,
Сваё пасеянае збожжа?
Табе на шыю хто аброжак
Задушлівы напяў чамусь?

Запэцканы Хрыстоў вянец
Смярдзючым гнаякроўем коўзкім –
Адсечаны, як адзінец,
Быў Аляксандр Тарайкоўскі!

Дзе паказальнік Шышмакоў?
Бо нам дасюль бракуе слова,
Каб кожны быў напагатоў
Хоць ногаць даць за Шышмакова.

Ты, Беларусь, перад усім?
Груган дзяўбе сляпыя зрэнкі...
Сярэдніка няма зусім,
Як і Рамана Бандарэнкі,

Як і пярсценца нестае!
Грызе звяр’ё ў свінячых шкурах!
Чацвёртым пальцам у яе
Быў слаўны персцянец Ашурак.

Апошнім мезенец сышоў,
А потым – развітацца з сэрцам? –
На міжрабрынне будзе шво...
Няхай апошнім будзе Зельцэр!

Пяць пальцаў, выдзертых з крывёй,
З надзеяй, з верай проста з цела...
Скажы, Гасподзь, якой зямлёй
Засыпаць іх, каб не балела?

Далонь не сціснецца ў кулак,
Яна – сама сабе гасцінец,
Бо Беларусь на востры гак
Падвесіў душагуб-чужынец!

Бы дзіды вострыя, бы ўзрыў
Мне церні працінаюць скроні...
Чаму ты, Божа, гаварыў,
Што свет ляжыць, як на далоні?



Усё цудоўна, дарагі. Ды но

Усё цудоўна, дарагі.
Ды но прычым тут длані Божы?
Бо як каму ты шыш дасі,
Калі калічка но в пярсцёнка.

Васыль Брытва

Васiль я здаўна ведаю, што вы

Васiль я здаўна ведаю, што вы блазнаваты. Толькiнавошта гэта так адкрыта паказваць?