РОДНАЕ
Па-над вышаю, па-над стромаю,
Дзе Сусвет грайна цішу гушкае,
Адгукаецца рэхам звонавым
Слова роднае, беларускае.
У вячыстых барах-сасонніках,
У гаях беластвола-ззяючых
Льецца песня, ў вяках саснёная,
Льецца, родная, не сціхаючы.
Падзіўлюся вачмі знадзеяна
І паслухаю спеў той з ласкаю…
Столькі ў сэрцы маім навеяна
Песняй роднаю, песняй наскаю!
Страпянецца душа збалелая,
Паімкнецца з выгнання-выраю
І з нязбытнай, з прачыстай вераю
Зноў прашэпча малітву шчырую
Там, над вышаю, там, над стромаю,
Дзе Сусвет грайна цішу гушкае…
……………………………………….
Адгукнецца ёй рэхам звонавым
Слова роднае, беларускае.
6.06.2013