Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Роднае поле

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

РОДНАЕ ПОЛЕ

Як доўга я ўдачы не ўбачу,
Прыеду ў край родны,
На дол
За вёскай упаўшы,
заплачу,
Уткнуўшыся полю ў падол.

Дзе колісь дзяды працавалі,
Бацькі шчыравалі ў адно:
Шмат сілы яму аддавалі,
Ды болей вяртала яно.

Такое ў яго біяполе,
Што поле мне ўпасці не дасць:
Адцягне ўсе крыўды і болі,
Мне сілы і моцы надасць.

Ўспамін жа то ржышчам уколе,
То зёлкай прылашчыць:
Увысь
Глядзеў я маленькі –
ў прыполе
Вось гэтага поля
калісь.

Я болей ад шчасця заплачу,
Як змыю слязамі тугу:
Вялікай удачай убачу,
Што бачыць Айчыну магу...

І дзе на зямлі ні бываю, –
Радзіма ў вачах паўстае.
Узрушаны, зноў адчуваю
Сябе ў полі зроку яе.

Дай, Божа, не раз мне прыпасці
Да роднага поля свайго!
І бачыцца мне як ад шчасця
Туманіцца позірк яго…