Роднае слова
Роднае слова! Роднае слова!
Ты нам патрэбна, як кроснам, аснова.
Кожны народ мае розны арнамент.
Ты – наш магутны, чароўны фундамент.
Нельга знайсці разумення без слова -
З гукаў тваіх пачынаецца мова.
Матчынай песняй гучыш ты с калыскі,
Ты - за сталом, каля кубка і міскі.
Ты - на вучобе, на працы і ў хаце...
Роднае слова! Ты - наша багацце!
Роднае слова! Ты - вартасць і годнасць,
Бо вызначаеш народ і народнасць.
Мінск, 28.02.2019 г.
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2019
Свидетельство о публикации №119022804092