Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Роднай мове

Яшчэ не ацэнена

Табе складаю шчыры свой санет,
Прапрадзедаў маіх жывая мова,
Майго народа першая аснова,
Душы яго шырокі, чысты свет!

Калі і я ў табе дакіну след,
Хай не на ўсю ступню, хай напалову,
Твая заслуга, казачнае слова,
Адзнака новых радасных прыкмет!

Да глыбіні душы мяне хвалюе,
Як пазнаю цябе і прагна п'ю я,
Нібы вады з крыніцы мне далі.

I крочу, маладая, з асалодай
Па гэтай любай, сонечнай зямлі,
Дзе роднай мовай дадзена валодаць!