Ў гэтым свеце грубым і халодным
Мы ўсе шукаем роднасныя душы.
Даволі цяжка па жыцці прайсці самотным,
І дапамога блізкіх палягчэннем нам ўсім служыць.
Нам неабходна мець вакол нас тых людзей,
Якім заўжды мы можам верыць як сабе.
І без якіх было нашмат бы нам цяжэй
Перамагчы ў сваёй жыццевай барацьбе.
Шчаслівы той, хто здолеў іх знайсці,
Каго не напаткала горкае расчараванне.
Хто можа ўпэўненна сваім шляхом ісці
І мець заўсёды іх падтрымкі адчуванне.